Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі памянялі камандуючага войскамі ва Ўкраіне: «У сувязі з пашырэньнем маштабу задач»


Валерый Герасімаў і Сяргей Суравікін
Валерый Герасімаў і Сяргей Суравікін

Камандуючым Аб’яднанай групоўкай расейскіх войскаў, якія вядуць вайну ва Ўкраіне, прызначаны начальнік Генштабу Ўзброеных сіл генэрал арміі Валерый Герасімаў. Пра гэта паведаміла ў сераду Мінабароны Расеі.

Папярэдні камандуючы Сяргей Суравікін стане адным зь яго трох намесьнікаў. Ён застаецца на пасадзе камандуючага Паветрана-касьмічнымі сіламі.

Яшчэ двума намесьнікамі будуць галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі генэрал арміі Алег Салюкоў і намесьнік начальніка Генштабу генэрал-палкоўнік Аляксей Кім.

«Павышэньне ўзроўню кіраўніцтва Спэцыяльнай ваеннай апэрацыяй зьвязана з пашырэньнем маштабу задач, якія вырашаюцца ў ходзе яе правядзеньня», — гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны.

  • З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну 24 лютага пасады камандуючага групоўкай войскаў у зоне так званай спэцапэрацыі не існавала. 8 кастрычніка камандуючым быў прызначаны Сяргей Суравікін. Зь яго імем зьвязвалі новую тактыку расейскіх войскаў — масавыя ўдары па абʼектах энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны. Першы такі ўдар быў нанесены 10 кастрычніка, апошні на дадзены момант — 31 сьнежня. Суравікін таксама неўзабаве пасьля свайго прызначэньня казаў пра магчымасьць «няпростых рашэньняў» у пытаньні гораду Херсону. Неўзабаве пасьля гэтага на яго прапанову расейскія войскі сышлі з Херсону і ўвогуле з правага берага Дняпра.
  • Прызначэньне Герасімава адбылося на фоне пазыцыйных збольшага баёў на фронце, за выключэньнем раёну Салядара і Бахмута ў Данецкай вобласьці, дзе расейскія войскі вядуць наступ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG