Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 11 студзеня: мянчанку асудзілі на 6,5 года за «зьліў» зьвестак сілавікоў


Суд у Менску. Ілюстрацыйнае фота
Суд у Менску. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі ні на дзень не спыняецца палітычны перасьлед іншадумцаў.

6,5 года турмы, нягледзячы на раскаяньне

За зьліў асабістых дадзеных сілавікоў мянчанцы Тацяне Колас прысудзілі 6,5 года, улічыўшы яе раскаяньне, піша «Вясна».

27 чэрвеня 2022 году праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што жанчына працавала ў адной зь дзяржаўных кампаній і мела доступ да асабістых дадзеных сілавікоў. Сілавікі сьцьвярджалі, што жанчына нібыта самастойна прыйшла «здавацца» ў ГУБАЗіК.

Да суду Тацяну пакінулі на волі, пад хатнім арыштам. Пазьней Колас унесьлі ў «Сьпіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Адзін з праўладных тэлеграм-каналаў напісаў, што «яе раскаяньне залічылася і за ўсебаковае супрацоўніцтва са сьледзтвам ёй палову тэрміну сьпісалі: калі б яна дачакалася, пакуль па яе прыйдуць, было б 12 гадоў без усялякіх агаворак».

Пятага сьнежня Тацяну Колас унесьлі ў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG