Пра гэта паведамляе BPN. Колькасьць беларусаў у Польшчы перавысіла ўжо колькасьць жыхароў Рэчыцы (амаль 67 тысяч).
Адзначаецца, што польскім бокам зафіксаваныя два пікі міграцыі беларусаў. Першым стаў «пэрыяд пасьля сфальсыфікаваных выбараў 2020 году», другі «адбыўся пасьля пачатку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне».
Згодна з прадстаўленымі данымі, з 68 684 беларускіх грамадзян, якія жывуць у Польшчы, 30 421 маюць сталы від на жыхарства, 28 071 — часовы, 3682 — дадатковую абарону, 933 — дазвол на знаходжаньне доўгатэрміновага рэзыдэнта Эўразьвязу, 634 — часовую абарону, 353 — статус уцекача, 590 — іншыя падставы для знаходжаньня ў краіне.
З 9 жніўня 2020 году па 30 лістапада 2022 году па міжнародную абарону ў Польшчу зьвярнуліся 5534 грамадзяніны Беларусі. З 2021 году беларусы сталі самай буйной нацыянальнай групай па колькасьці падобных зваротаў. Пры гэтым за 2021–2022 гады ў міжнароднай абароне было адмоўлена 20 беларускім грамадзянам.
Пасьля пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі і да 31 кастрычніка мінулага году ў Польшчу з тэрыторыі Ўкраіны ўехала 9514 беларусаў, зазначае ЦБС.