Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандзіры ротаў спэцапэрацыяў Беларусі вывучалі досьвед расейскай вайны супраць Украіны. ФОТА


Міністэрства абароны правяло збор з камандзірамі ротаў спэцапэрацыяў
Міністэрства абароны правяло збор з камандзірамі ротаў спэцапэрацыяў

Паводле паведамленьня Міністэрства абароны Беларусі, на зборах улічваўся досьвед вайны ва Ўкраіне.

На базе 38-й Берасьцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады прайшоў мэтадычны збор з камандзірамі ротаў сілаў спэцыяльных апэрацыяў, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Падчас збору практыкаваліся ў шэрагу пытаньняў у розных кірунках.

Паводле Міністэрства абароны Беларусі, асаблівая ўвага надавалася ўкараненьню досьведу вайны ва Ўкраіне ў працэс баявой падрыхтоўкі вайскоўцаў сілаў спэцапэрацыяў.

Таксама асаблівую ўвагу прысьвяцілі кірунку тактычнай мэдыцыны, аказаньню першай дапамогі пры розных раненьнях і траўмах, працы з сродкамі ўзмацненьня, у зьмешаных баявых парадках, практыцы засадных дзеяньняў, працы зь бесьпілётнікамі рознага тыпу.

Практыкаваліся ў працы з асабовым складам, які падчас бою ўпадае ў болевы шок.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG