Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», у 21:25 на аэрадром у Мачулішчах прызямліўся борт ДРЛА Іл-76 А-50У з рэгістрацыйным нумарам RF-50608. Папярэдні раз гэты борт прылятаў у Беларусь 24 лютага 2022 году.
Гэтыя самалёты выяўляюць цэлі і даюць кропкі для ўдараў пілётам зьнішчальнікаў.
«Самалёты такога тыпу выкарыстоўваюцца ў пары з МіГ-31К для выяўленьня нашых сыстэм СПА. Неўзабаве зноў могуць быць паветраныя трывогі па ўсёй Украіне», — піша ўкраінскі тг-канал «Труха».
«Гаюн» нагадвае, што 30 сьнежня 2022 года зь Беларусі ў РФ паляцеў ДРЛА Іл-76 А-50У «Сяргей Атаянц», які знаходзіўся ў Беларусі з 14 сьнежня.