Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал АПК.
Падчас візыту заплянаваныя сустрэчы ў Пэнтагоне, Дзяржаўным дэпартамэнце і Радзе нацыянальнай бясьпекі ЗША, у камітэтах замежных спраў абедзьвюх палат Кангрэсу ЗША, а таксама ў аналітычных цэнтрах і зь беларускай дыяспарай.
Ключавымі для заплянаваных сустрэч стануць наступныя тэмы:
- падтрымка ЗША і міжнароднай супольнасьцю намаганьняў беларусаў у справе абароны незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі;
- меры па рэагаваньні на пашырэньне ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны;
- каардынацыя дзеяньняў на міжнароднай арэне ў справе абароны незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі і аднаўленьня дэмакратыі;
- павелічэньне дапамогі ЗША для беларускай грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку рэпрэсаваных і палітзьняволеных;
- актывізацыя ўдзелу Кангрэсу ЗША ў беларускім пытаньні.