29 сьнежня на аўтамабільным памежным пераходзе ў Тарэспалі 38-гадовы грамадзянін Беларусі спрабаваў пакінуць Польшчу на легкавым аўтамабілі BMW X5, паведамляе памежная служба Польшчы.
У ведамстве адзначылі, што легальнасьць паходжаньня транспартнага сродку з ацэначным коштам каля 350 тысяч злотых (каля 80 тысяч даляраў ЗША) выклікала падазрэньне ў польскіх супрацоўнікаў. У выніку высьветлілася, што машына знаходзілася ў вышуку, бо прапала ў Бэльгіі.
На наступны дзень, таксама на аўтамабільным памежным пераходзе ў Тарэспалі, спынілі 50-гадовага грамадзяніна Беларусі, які хацеў заехаць у Польшчу на легкавым аўтамабілі Toyota RAV4 коштам каля 60 тысяч злотых (13,7 тысячы даляраў). Аўтамабіль затрымалі ў сувязі з падазрэньнем на зьмену нумара шасі.
Пасьля афармленьня тэхналягічнай дакумэнтацыі кіроўцаў і транспартныя сродкі перадалі супрацоўнікам паліцыі Тарэспаля. Па справе распачалі падрыхтоўчае вядзеньне.