Дата дня
24 сьнежня 1942 году ў Трасьцянцы пад Менскам быў закатаваны немцамі Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзяяч і публіцыст.
Ксёндз Гадлеўскі ўваходзіў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, стварыў Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю і быў рэдактарам газэты «Крыніца», пераклаў на беларускую мову Новы Запавет.
Таксама ў гэты дзень
1223 — у Італіі Сьвяты Францішак з Асізі зладзіў першую ў сьвеце калядную батлейку.
1659 — падчас Трынаццацігадовай вайны маскоўскія войскі па пераходзе Буга захапілі Заблудаў і забілі месьцічаў, што схаваліся ў касьцёле.
1812 — войскі Напалеона пакінулі тэрыторыю сучаснай Беларусі.
1914 — на заходнім фронце Першай сусьветнай вайны пачалося Каляднае замірэньне — кароткае неафіцыйнае спыненьне баявых дзеяньняў паміж брытанскімі і францускімі вайскоўцамі з аднаго боку і нямецкімі з другога.
У гэты дзень нарадзіліся
1784 — Зарыян Даленга-Хадакоўскі, беларускі археоляг, фальклярыст, этнограф, дыялектоляг.
1798 — паэт Адам Міцкевіч. Удзельнічаў у нацыянальна-вызваленчым руху супраць Расейскай імпэрыі, быў сябрам Таварыства філяматаў.
1891 — Адам Пучкар-Хмялеўскі, беларускі рэлігійны дзяяч.
1904 — Алесь Дудар (ад нараджэньня Дайлідовіч), паэт, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
У памяці
1524 — Васка да Гама, партугальскі падарожнік.
1942 — Вінцэнт Гадлеўскі, сьвятар, палітык, публіцыст, перакладчык, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст. і нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх турмаў, дзеяч нацыянальнага руху 1-й пал. 1940-х, ахвяра нацысцкай расправы.
1982 — Люі Арагон, выдатны францускі пісьменьнік, крытык ды грамадзкі дзяяч.