Поўны збор нашых кніг ёсьць у Бібліятэцы Свабоды і ў Чытальнай залі, а тут толькі спасылкі на сьпіс аўдыёкніг у Soundcloud і на Youtube. Сьпіс будзе ўвесь час павялічвацца. Заходзьце зноў!
- «Верш на Свабоду». (Soundcloud, Youtube) Анталёгія арыгінальнай паэзіі, якая гучала на хвалях «Свабоды» штодня ўвесь 2001 год. Аўтары — нобэлеўскія ляўрэаты і паэты-выгнаньнікі, самаму маладому — 10 гадоў, найстарэйшаму — 92.
- «Галасы салідарнасьці». Мультымэдыйны DVD-дыск. Былыя прэзыдэнты ЗША і Чэхіі Джордж Буш і Вацлаў Гавэл, усясьветна вядомыя дысыдэнты, філёзафы, парлямэнтары, міністры, пісьменьнікі, праваабаронцы чытаюць імёны людзей, якія пацярпелі за дэмакратыю ў Беларусі пасьля 19 сьнежня 2010 году.
- «Неверагодны 2020-ы». Радыё Свабода зьвярнулася да 20 беларускіх інтэлектуалаў з просьбай падзяліцца іх бачаньнем і разуменьнем падзеяў 2020 году, адказаць у шырокім сэнсе на пытаньне «Што гэта было?»
Пытаньні задае Юры Дракахруст, 2020. Кнігу можна чытаць тут (pdf, epub).
- Сяргей Абламейка. «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі». (Soundcloud, Youtube). Чытае аўтар, 2022. Кнігу ў можна чытаць тут (pdf, epub).
- Уладзімер Арлоў. «Пакуль ляціць страла» (Soundcloud, Youtube). Сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах. Чытае аўтар з удзелам Алены Ціхановіч. 2022 год. Кнігу ў pdf можна чытаць тут.
- Уладзімер Арлоў. «Імёны Свабоды». Анталёгія партрэтаў герояў беларускай гісторыі, вядомых і невядомых — ад лідэраў паўстаньняў XVIII стагодзьдзя да палітвязьняў XXI. Чытае аўтар. Кнігу ў pdf можна чытаць тут.
- Рыгор Барадулін. Дуліна ад Барадуліна. Показкі, эпіграмы, міні-оды «Свабодзе» ды іншыя бессаромныя жэсты, у т. л. эсэ «Як беларусы сэксам займаюцца». Бо праўды не заглушыш. Чытае аўтар. Кнігу ў pdf можна чытаць тут.
- Зьміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы. У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сьведкі адважыліся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагодзьдзя. Чытае аўтар. Кнігу ў pdf можна чытаць тут.
- Зьміцер Бартосік. «Клініка кітайскага дантыста». Нястомны вандроўнік Радыё Свабода, аўтар адпраўляецца ў падарожжа па «забытых адрасах» культуры і чароўнай палачкай славутых імёнаў уваскрашае цэлыя эпохі, сюжэты і жарсьці зь нязьменным вынікам — адкрыцьцём! Чытае аўтар. Кнігу ў pdf можна чытаць тут.
- Юрась Бушлякоў. «Жывая мова». Частка 1 (чытае аўтар). Юрась Бушлякоў (29.5.1973 - 4.6.2013) — філёляг, пэдагог, журналіст Радыё Свабода. “Жывая мова” — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. На працягу сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і ляглі ў аснову гэтай кнігі. Кнігу ў pdf можна чытаць тут.
- Юрась Бушлякоў. «Жывая мова». Частка 2 (чытае Алена Ціхановіч)
- Васіль Быкаў. «Быкаў на Свабодзе». Збор выступаў клясыка беларускай літаратуры ў этэры Радыё Свабода. Чытае аўтар.
- Васіль Быкаў. «Доўгая дарога дадому». Запіс зроблены ў 2002 годзе ў Празе ў студыі Радыё Свабода. Чытае аўтар.
- Сяргей Дубавец. Вострая Брама. Беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў — адкрыцьці, парадоксы і правакацыі, выбраныя старонкі найноўшага нацыянальнага дыскурсу.
- Сяргей Дубавец. «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду».
Гісторыя Беларускай Сьпеўна-Драматычнай майстроўні (1981-1984) у асобах. Запісы 2010 году. Вядучы Сяргей Дубавец. Кнігу ў pdf можна чытаць тут (2012)
- Валер Каліноўскі «Справа Бяляцкага». Гэтая кніга ня столькі пра крымінальную справу № 11081100188, паводле якой Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 года турмы, колькі пра справу ягонага жыцьця — абарону грамадзянскіх і культурных правоў чалавека. Чытае аўтар. Кнігу ў pdf можна чытаць тут.
- Аляксандар Лукашук. «Cьлед Матылька. Освальд у Менску» (Soundcloud, Youtube). Гісторыя двух гадоў жыцьця ў беларускай сталіцы Лі Гарві Освальда — амэрыканскага грамадзяніна, які стаў забойцам прэзыдэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Тэкст чыталі: Аляксандар Лукашук, Багдан Андрусішын, Аляксандар Крывашэеў (Памідораў), Сяргей Шупа, Алена Ціхановіч, Юрась Бушлякоў, Сяргей Навумчык, Аляксей Знаткевіч, Зьміцер Бартосік ды інш. Кнігу ў pdf можна чытаць тут (2011)
- Аляксандар Лукашук. Прыгоды АРА Ў Беларусі. Авантурная гісторыя самай забытай у ХХ стагодзьдзі амэрыканскай гуманітарнай дапамогі ў 1920–1923 гг. Аўтар знайшоў сваё прозьвішча сярод атрымальнікаў дапамогі і зрабіў любоўную рэканструкцыю эпохі. Разьдзелы аўдыёкнігі, чытае аўтар, з удзелам Алены Радкевіч і Аляксея Знаткевіча. Запіс 2003 году. Кнігу ў pdf можна чытаць тут.
- Аляксандар Лукашук. Люстрацыі наадварот. Сэрыя эсэ, якія гучалі на хвалях "Радыё Свабода" восеньню 2013 году. Чытае аўтар.
- Анатоль Лябедзька. «108 дзён і начэй у засьценках КДБ». Дзёньнік палітычнага закладніка. Фрагмэнты. Турэмны дзёньнік Анатоля Лябедзькі — дэталёвае апісаньне пекла, якім стала для палітычных вязьняў «амэрыканка», сумнавядомая турма КДБ у цэнтры Менску, адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Чытае аўтар. Кнігу ў pdf можна чытаць тут.
- Вінцэсь Мудроў. Альбом сямейны. Страшныя, сьмешныя, забытыя словы часоў застою: палітбюро, трусы сямейныя, балоньня, Сопацкі фэстываль, дзявочы сьпеўнік, Чалавек-амфібія, "па блату" – і іншыя. Аўтарскі цыкль Вінцэся Мудрова на Радыё Свабода. Кнігу ў pdf можна чытаць тут.
- Галіна Руднік. «Птушкі пералётныя». Успаміны вэтэрана Свабоды. Дзяцінства ў краіне Сталіна, юнацтва ў нямецкіх лягерах уцекачоў і ўсё астатняе жыцьцё — з Радыё Свабода. Расповед, які зьнітоўвае лёс выдатных людзей 20 стагодзьдзя. Чытае аўтарка. Кнігу ў pdf можна чытаць тут.
- Пётра Садоўскі. «Мой шыбалет: Аўтабіяграфічныя арабэскі» (Soundcloud, Youtube). Чытае аўтар. 2021-2022. Кнігу ў pdf можна чытаць тут.
- Сяргей Шупа «Падарожжа ў БНР» (Soundcloud, Youtube). Сяргей Шупа запрашае далучыцца да ягонага «Падарожжа ў БНР». Так называецца кніга, якую ён вызначыў як архіўны раман, прысьвечаная 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Чытае аўтар. Кнігу ў pdf можна чытаць тут.
Цыкль «Cучасныя мэмуары»:
- Станіслаў Шушкевіч «На пераломе». Cучасныя мэмуары. Чытае аўтар. Упершыню гучалі на хвалях Радыё Свабода з 02.08.2004 па 06.09.2004.
- Мечыслаў Грыб «Генэральская зорка». Cучасныя мэмуары. Чытае аўтар. Упершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода з 25.10.2004 па 26.11.2004.
- Станіслаў Багданкевіч «Мой капітал». Cучасныя мэмуары. Чытае аўтар. Упершыню гучалі на хвалях Радыё Свабода з 01.12.2004 па 03.01.2005.
- Пётра Садоўскі «Пошукі свайго выраю». Cучасныя мэмуары. Чытае аўтар. Упершыню гучалі на хвалях Радыё Свабода з 14.01.2005 па 16.02.2005.
- Зінаіда Бандарэнка «Свой голас». Cучасныя мэмуары. Чытае аўтарка. Упершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода з 28.03.2005 па 29.04.2005.
- Данута Бічэль «Каго помню і люблю». Cучасныя мэмуары. Чытае аўтарка. Упершыню гучалі на хвалях Радыё Свабода з 21.02.2005 па 23.03.2005.
- Івонка Сурвіла «Баранавічы, Капэнгаген, Парыж, Мадрыд і Атава». Cучасныя мэмуары. Чытае аўтарка. З архіваў «Радыё Свабода». 2002-2005 гг.
- Міхаіл Дубянецкі «Трэба рызыкаваць». Cучасныя мэмуары. Чытае Сяргей Законьнікаў. З архіваў «Радыё Свабода». 2002-2005 гг.
- Валянцін Тарас «На высьпе ўспамінаў». Cучасныя мэмуары. Чытае аўтар. З архіваў «Радыё Свабода». 2002-2005 гг.
- Уладзімер Халіп. «Краявід зь кінакамэрай». Cучасныя мэмуары. Чытае аўтар. З архіваў «Радыё Свабода». 2002-2005 гг.
- Вольга Іпатава «Па той бок тэлеэкрана». Cучасныя мэмуары. Чытае аўтарка. З архіваў «Радыё Свабода». 2002-2005 гг.
- Уладзімер Арлоў «Полацкі вецер». Cучасныя мэмуары. Чытае аўтар. Упершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода з 02.09.2005 па 05.10.2005
- Сяржук Вітушка «Дзе пачую талаку, туды ногі валаку». Cучасныя мэмуары. Чытае аўтар. Упершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода з 10.10.2005 па 31.10.2005.
- Аляксандар Вайтовіч «Мае Акадэміі». Cучасныя мэмуары. Чытае аўтар. Упершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода з 09.12.2005 па 11.01.2006.
- Алесь Белакоз «Былі, ёсьць, будзем». Cучасныя мэмуары. Чытае аўтар. Упершыню прагучалі на хвалях Радыё Свабода з 09.12.2005 па 11.01.2006.