Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім касьмічным караблі «Союз МС-22» рэзка паднялася тэмпэратура


Выканаўчы дырэктар пілятаваных праграмаў карпарацыі «Роскосмос» лётчык-касманаўт Сяргей Крыкалёў
Выканаўчы дырэктар пілятаваных праграмаў карпарацыі «Роскосмос» лётчык-касманаўт Сяргей Крыкалёў

У расейскім касьмічным караблі «Союз-МС 22», які зараз прыстыкаваны да Міжнароднай касьмічнай станцыі, павысілася тэмпэратура

Крыніцы РІА «Новости» гавораць пра павышэньне да 50 градусаў Цэльсія. З свайго боку «Роскосмос» паведамляе, што тэмпэратура ўнутры працоўнага модулю хоць і ўзрасла, але не перавышае 30 градусаў.

Ведамства пацьвердзіла, што 15 сьнежня на касьмічным караблі адбыўся выцек у сыстэме ахаладжэньня, аднак інфармуе, што пагрозы жыцьцю і здароўю касманаўтаў цяпер няма.

Зьліквідаваць няспраўнасьць імкнуцца як касманаўты Сяргей Пракоп’еў і Дзьмітрый Пяцелін, якія знаходзяцца ў «Союзе-МС», гэтак і экіпаж Міжнароднай касьмічнай станцыі, у складзе якога і расейка Ганна Кікіна. З прычыны аварыі быў скасаваны выхад Пракопʼева і Пяцеліна ў адкрыты космас.

Меркаванай прычынай паломкі «Роскосмос» называе трапляньне ў вонкавы радыятар мікрамэтэарыту з плыні Гемэнідаў. Выканаўчы дырэктар пілятаваных касьмічных праграмаў карпарацыі «Роскосмос»​ Сяргей Крыкалёў назваў выцек «сурʼёзным». У выпадку, калі тэмпэратуру ў караблі ня ўдасца прывесьці да нормы ў найбліжэйшыя содні, касманаўтам, магчыма, давядзецца раней за плянаваны тэрмін вярнуцца на Зямлю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG