Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларускі Гаюн»: У Беларусь прыляцелі тры расейскія зьнішчальнікі МіГ-31К


Расейскі зьнішчальнік МіГ-31, ілюстрацыйнае фота
Расейскі зьнішчальнік МіГ-31, ілюстрацыйнае фота

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», сёньня, 13 сьнежня, у Беларусь прыляцелі тры зьнішчальнікі МіГ-31К вайскова-касьмічных сілаў Расеі.

Сайт Motolko.help падае час уваходу ў паветраную прастору РБ гэтых самалётаў:

15:06 – рэг. нумар RF-95194;
15:11 – рэг. нумар RF-92445;
15:20 – рэг. нумар RF-92215.

Паводле Motolko.help, усе тры МіГ-31К накіроўваюцца на вайсковы аэрадром у Мачулішчах. Гэтыя зьнішчальнікі могуць несьці на сабе гіпэргукавыя аэрабалістычныя ракеты Х-47М2 «Кінжал» і здольны запускаць іх на адлегласьць у 2 тысячы кілямэтраў.

Увесь час палёту ва Ўкраіне гучала паветраная трывога па ўсёй краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG