Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі, палітвязьні пад яго не падпадаюць


Беларуская турма
Беларуская турма

Улады вырашылі амніставаць некалькі тысяч зьняволеных, вызваліўшы з турмаў ці скараціўшы ім тэрміны. Аднак зьняволеных за пратэсты ў гэтых сьпісах няма.

Згодна з праектам закону, улады плянавалі вызваліць каля 4,5 тысячы асуджаных, у тым ліку зь месцаў пазбаўленьня волі — 1600, зь іх 10 непаўналетніх, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу («хіміі») — 500, з крымінальна-выканаўчых інспэкцый — 2,5 тысячы, а таксама скараціць тэрмін на адзін год практычна 4 тысячам асуджаных.

Закон, падпісаны Лукашэнкам, афіцыйна называецца «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства», піша ягоная прэс-служба. Аднак дакумэнт падпісаны амаль праз тры месяцы пасьля гэтага дня, які адзначаецца 17 верасьня.

Палітвязьняў амністыя не закране. Раней генэральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што асобы, якія зрабілі злачынствы «экстрэмісцкай і тэрарыстычнай скіраванасьці», пад амністыю не падпадуць. Так, яна ня тычыцца асуджаных паводле так званых «палітычных» артыкулаў.

У прыватнасьці, гэта:

  • арт. 130 («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці»),
  • 293 («Масавыя беспарадкі»),
  • 361-1 («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім»),
  • 368 (Абраза Лукашэнкі),
  • 369 («Зьнявага прадстаўніка ўлады»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG