Як паведаміў devby.io, адключаць карыстальнікаў зь Беларусі пачалі з 1 сьнежня, доступу пазбаўляюцца тыя, у каго скончыўся аплачаны пэрыяд працы з сэрвісамі.
Так, адна з IT-кампаній з 1 сьнежня не змагла зайсьці ў свой акаўнт у Jira, зь якім працавала ўжо некалькі гадоў. У яе апошнім аплачаным месяцам быў лістапад. У тэхпадтрымцы Jira беларусам напісалі, што падпіска не працягваецца і кампанія пачынае блякаваць падпіскі зь Беларусі і Расеі на ўсе свае сэрвісы.
Акрамя Jira і Trello, аўстралійская Atlassian валодае яшчэ адным прадуктам пад назвай Conluence. Гэты wiki-рухавік дазваляе арганізаваць унутраны інтэрнэт-партал і падаць доступ да яго ўсім карыстальнікам.
Jira — інструмэнт кіраваньня працай: ад кіраваньня патрабаваньнямі і сцэнарамі тэставаньня да agile-распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня.
Trello — папулярная сыстэма кіраваньня праектамі ў рэжыме онлайн. Яна дазваляе арганізаваць працу паводле японскай мэтадалёгіі «канбан-дошак».