Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт нацыянальнай бясьпекі і абароны Сэйму Літвы ўхваліў прапанову пазбавіць беларусаў і расейцаў права на валоданьне зброяй


Лаўрынас Кашчунас
Лаўрынас Кашчунас

Прадстаўляючы папраўкі да закону аб зброі і боепрыпасах, кіраўнік камітэту Лаўрынас Кашчунас адзначыў, што забарона дапаможа літоўцам «быць у большай бясьпецы».

Паводле Лаўрынаса Кашчунаса, мэта прапановы — не дапусьціць стварэньня ў Літве ўзброеных дывэрсійных груп у выпадку беспарадкаў, цытуе чыноўніка партал Delfi.

Калі папраўкі прымуць канчаткова, пастаянным жыхарам, якія не зьяўляюцца грамадзянамі краін, што адпавядаюць выбраным Літвой крытэрам эўрапейскай і трансатлянтычнай інтэграцыі, будзе забаронена купляць і захоўваць зброю.

Тыя, у каго ўжо ёсьць такая зброя, павінны будуць на працягу году пасьля набыцьця законам моцы адмовіцца ад яе — прадаць, пераабсталяваць або здаць у паліцыю. Дазволы на захоўваньне ці нашэньне зброі будуць ануляваныя. У адваротным выпадку зброю канфіскуюць.

Некаторыя парлямэнтары, у тым ліку кансэрватар Валдас Ракуціс і сацыял-дэмакрат Давіле Шакалене, заклікалі зрабіць выключэньні для расейскіх апазыцыянэраў і дысыдэнтаў.

Лідэр Дэмакратычнага саюзу «У імя Літвы», экс-прэм’ер Саўлюс Сквярняліс заклікаў да часовай канфіскацыі зброі ў грамадзян Расеі і Беларусі.

Старшыня Камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароны Сэйму Літвы паведаміў, што ў Літве зброю маюць 294 грамадзяніны Расеі і 42 грамадзяніны Беларусі.

Першага сьнежня такая забарона пачала дзейнічаць у Эстоніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG