Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля Турэччыны ўтварыўся затор з нафтавых танкераў пасьля ўвядзеньня столі на расейскую нафту


Нафтавы танкер, ілюстрацыйнае фота
Нафтавы танкер, ілюстрацыйнае фота

Краіна патрабуе новага пацьверджаньня страхоўкі ў караблёў, паведамляе Reuter са спасылкай на брытанскае выданьне Financial Times.

Пра тое, што Анкара пачне патрабаваць пацьверджаньня страховак у нафтавых танкераў, якія курсуюць паміж Чорным і Міжземным морам, пасьля ўвядзеньня цэнавай столі на расейскую нафту, экспэрты папярэджвалі яшчэ 17 лістапада.

Паводле эўрапейскага пакету санкцыяў, які ўступіў у сілу 5 сьнежня, страхоўка даступная толькі для танкераў, якія перавозяць нафту па цане, ніжэйшай за вызначаную столь (60 даляраў за барэль).

  • Для захаваньня столі цэнаў суднаходным і страхавым кампаніям будзе забаронена працаваць з пастаўкамі расейскай нафты, калі яна будзе прадавацца па цане, якая перавышае гранічную.
  • Асноўныя суднаходныя і страхавыя кампаніі знаходзяцца ў краінах «Вялікай сямёркі», што дае ім рычагі для вызначэньня лімітаванай цаны і створыць Маскве цяжкасьці для продажу сваёй нафты даражэй.
  • Праз Басфор і Дарданэлы перавозіцца ў сярэднім каля 650 тыс. барэляў нафты з Расеі за суткі.
  • Згодна з канвэнцыяй Мантро (Канвэнцыя 1936 году аб статусе праліву. – РС), Турэччына валодае сувэрэнітэтам над пралівамі Басфор і Дарданэлы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG