Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Латвіі лічыць, што супрацоўнікі тэлеканалу «Дождь» павінны вярнуцца ў Расею: «Гэты працэс ужо пачаўся»


Супрацоўнікі расейскага тэлеканалу «Дождь» павінны вярнуцца ў РФ, а іх дазволы на жыхарства неабходна ануляваць, заявіў міністар абароны Латвіі Артыс Пабрыкс.

Паводле яго інфармацыі, гэты «працэс ужо пачаты». Яго словы прыводзіць украінскае выданьне НВ.

Пабрыкс выступіў з такой прапановай пасьля таго, як вядоўца «Дождя» Аляксей Карасьцялёў заявіў у эфіры, што тэлеканал дапамагае расейскаму войску.

Галоўны рэдактар тэлеканалу Ціхан Дзядко заявіў у Telegram, што «Дождь» «не займаўся, не займаецца і ня будзе займацца дапамогай з аснашчэньнем расейскай арміі».

Кіраўніца інфармацыйнай службы Кацярына Котрыкадзэ ў эфіры паведаміла, што «Дождь» «спыняе супрацоўніцтва» з Карасьцялёвым.

Тэлеканал «Дождь» заблякавалі ў Расеі пасьля пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня РФ ва Ўкраіну. Тэлеканал на пэўны час спыніў трансьляцыю, але ў ліпені аднавіў яе з Латвіі. У «Дождя» таксама ёсьць студыі ў Грузіі, Нідэрляндах і Францыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG