Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня са Жлобіна асудзілі на тры гады калёніі ў «справе Зельцара»


Кадр відэа за некалькі сэкундаў да таго, як Андрэй Зельцар пачаў страляць, 28 верасьня 2021 г.
Кадр відэа за некалькі сэкундаў да таго, як Андрэй Зельцар пачаў страляць, 28 верасьня 2021 г.

Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэньні вынес прысуд жыхару Жлобіна, палітвязьню Сяргею Сьляжову, абвінавачанаму ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК) і распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці (ч.1 арт. 130 КК).

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».

Справу разглядаў судзьдзя Руслан Царук.

Сьляжоў быў затрыманы 29 верасьня 2021 года ў Жлобіне ў крымінальнай справе, распачатай за камэнтары ў інтэрнэце пасьля гібелі супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і ІТ-спэцыяліста Андрэя Зельцара падчас перастрэлкі ў Менску.

Сьляжоў быў прызнаны вінаватым і пакараны пазбаўленьнем волі на тры гады ў калёніі агульнага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG