Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У малпавай воспы будзе новая назва, каб не стыгматызаваць малпаў


Малпы. Ілюстрацыйная выява
Малпы. Ілюстрацыйная выява

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя зьменіць назву інфэкцыі monkeypox (малпавая воспа) на ангельскай мове на скарачэньне Mpox. На думку САЗ, гэтая мера павінна скончыць са стыгматызацыяй малпаў, нягледзячы на тое, што і новая назва — толькі абрэвіятура ад Monkey pox.

У ведамстве лічаць, што перайменаваньне хваробы прымусіць людзей менш вінаваціць у выпадках заражэньня менавіта малпаў: пасьля глябальнага пашырэньня захворваньня сёлета былі выпадкі, калі здаровых малпаў у заапарках і прыватных гадавальніках масава зьнішчалі, баючыся заразіцца.

Малпавую воспу выклікае вірус — сваяк натуральнай воспы, але хвароба пераносіцца лягчэй. Вірус звычайна пераходзіць да чалавека ад жывёл, у якасьці першых пераносчыкаў былі адзначаныя малпы, аднак лекары падкрэсьліваюць, што асноўныя распаўсюднікі — грызуны або кантакт зь іх фэкаліямі. Магчымая і перадача віруса ад чалавека да чалавека.

Сымптомы хваробы — ліхаманка і высыпаньні на скуры. Хвароба можа працякаць цяжка, да акрыяньня можа праходзіць больш за месяц. Сьмяротныя выпадкі рэдкія; паміраюць у асноўным людзі са слабым імунітэтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG