Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Да Пачобута даходзяць толькі заказныя лісты


Анджэй Пачобут
Анджэй Пачобут

На 23 лістапада ў Беларусі 1445 чалавек знаходзяцца за кратамі з палітычнымі абвінавачаньнямі, як паведамляе «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы даюць большую лічбу палітзьняволеных.

Палітзьняволены журналіст і дзяяч Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пачобут перадаў зь СІЗА, што яму не перадаюць ніякіх іншых лістоў, апрача заказных.

Андрэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 году. Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — за «распальваньне варожасьці» (ч. 3 арт. 130 КК) і «заклікі да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК). Падставай для крымінальнай справы сталі выступы Пачобута ў СМІ. У прыватнасьці, ён назваў напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе агрэсіяй.

Суд над журналістам Анджэем Пачобутам мусіў пачацца 28 лістапада. Аднак зь невядомых прычынаў працэс адклалі, піша БАЖ.

У Горадзенскім абласным судзе новай даты працэсу пакуль не назвалі. Судзіць журналіста мае Дзьмітры Бубенчык.

Пачобута абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК («Зьдзяйсьненьне групай асобаў наўмысных дзеяньняў, накіраваных на распальваньне нацыянальнай, рэлігійнай варожасьці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасьці і зьдзяйсьненьне наўмысных дзеяньняў для рэабілітацыі нацызму») і ч. 3 арт. 361 КК («Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяў), накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы»).

У кастрычніку ўлады дадалі Пачобута ў «сьпіс тэрарыстаў». Ён за кратамі ўжо паўтара года. Зьняволены мае праблемы з страўнікам, у яго болі ад шмат якой ежы. Раней паведамлялі, што Пачобут моцна схуднеў, бо амаль нічога ня есьць, хіба што дыетычныя турэмныя кашы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG