Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская выведка: Расея пачала «імправізаваць» і страляць па Ўкраіне снарадамі без боегалоўкі зь ядзерных ракет


Расея, імаверна, здымае ядзерныя боегалоўкі са старэючых ядзерных крылатых ракет і абстрэльвае Ўкраіну снарадамі без баявой часткі, гаворыцца ў паведамленьні міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ад 26 лістапада.

Гэта можа сьведчыць аб тым, што запасы ракет вялікай далёкасьці ў Расеі вычэрпваюцца, паведамляе брытанская выведка.

«На здымках з адкрытых крыніц бачныя абломкі зьбітай крылатай ракеты паветранага базаваньня AS-15 KENT (Х-55), распрацаванай у 1980-х гадах выключна як сыстэма дастаўкі ядзернага зарада. Боегалоўка, верагодна, была заменена на баляст», — гаворыцца ў аглядзе.

У паведамленьні адзначаецца, што хоць «такая інэртная сыстэма ўсё ж нанясе пэўную шкоду за кошт кінэтычнай энэргіі ракеты і нявыдаткаванага паліва, але наўрад ці зможа забясьпечыць надзейны эфэкт супраць зададзеных мэтаў».

Брытанская выведка адзначае, што «гэтая імправізацыя падкрэсьлівае ўзровень зьнясіленьня расейскіх запасаў ракет вялікай далёкасьці».

18 лістапада ўкраінская служба ВПС прааналізавала артыкул выданьня Defense Express, якое днём раней сьцьвярджала, што падчас чарговых абстрэлаў Украіны была прымененая, сярод іншых, ракета Х-55, якую ў Савецкім Саюзе стваралі выключна як носьбіт ядзернага боезараду. Экспэрты выказалі здагадку, што замест баявой часткі ў гэтай ракеце расейскія вайскоўцы проста «прыкруцілі» пустую «даўбешку», а ядзерную боегалоўку канфіскавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG