Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гітарысту «Крамбамбулі» і Pomidor/off Плюшчаву прысудзілі 3 гады калёніі ў новай справе


Палітзьняволены Ўладзіслаў Плюшчаў
Палітзьняволены Ўладзіслаў Плюшчаў

4 жніўня палітвязьня ўжо асудзілі на 2 гады калёніі за «паклёп» і «абразу прадстаўніка ўлады».

У судзе Фрунзэнскага раёну Менску разгледзелі чарговую крымінальную справу гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава.

Музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • арт. 369 («абраза прадстаўніка ўлады»);
  • арт. 188 («паклёп»);
  • ч. 3 арт. 203-1 («незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных зьвестак»).

Судзьдзя Андрэй Млечка прысудзіў Плюшчаву 3 гады калёніі і 300 базавых велічыняў (9600 рублёў) штрафу з улікам папярэдняга прысуду, паведамляе «Вясна».

4 жніўня палітвязьня ўжо асудзілі на 2 гады калёніі з канфіскацыяй асабістага аўтамабіля. Яму таксама прызначылі штраф у 6400 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG