Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьпіс «экстрэмістаў» МУС дадало яшчэ 97 чалавек


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абнавіла «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці» — сьпіс павялічыўся на 97 чалавек.

У ім беларусы і грамадзяне іншых дзяржаваў, якіх перасьледуюць ці перасьледавалі па «палітычных» крымінальных артыкулах у Беларусі. Сярод уключаных у сьпіс гэтым разам — асуджаная за дапамогу рэпрэсаваным Вольга Ялцэвіч і асуджаны за рассылку лістоў чальцам камісіяў па рэфэрэндуме Раман Карпук, былы студэнт Канстанцін Рудніцкі, а таксама асуджаная за пратэставыя і антываенныя надпісы Ірына Прыгава.

Схільнымі да экстрэмізму МУС прызнала жыхароў Баранавічаў Алега Пасюка (асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады) і Ўладзіслава Рабіча (асуджаны за абразу Лукашэнкі), а таксама жыхароў Баранавіцкага раёну Ігара Карчэйку (асуджаны за абразу Лукашэнкі) і Дзьмітрыя Шувалава (асуджаны за экстрэмісцкую дзейнасьць).

На гэты час у сьпісе «экстрэмістаў» МУС прозьвішчы 1881 чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG