Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Валерыя Раеўскага


Валеры Раеўскі
Валеры Раеўскі

Падзеі 19 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

19 лістапада 2011 году памёр Валеры Раеўскі, тэатральны дзеяч, былы рэжысэр Купалаўскага тэатру.

Гэты дзень у гісторыі

1190 — падчас Трэцяга крыжовага паходу ў Палестыне быў заснаваны Тэўтонскі ордэн.

1942 — савецкія войскі пачалі контранаступ пад Сталінградам.

1962 — выйшла аповесьць Аляксандра Салжаніцына «Адзін дзень Івана Дзянісавіча».

1995 — былы камуніст Аляксандар Квасьнеўскі перамагае на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы дзейнага прэзыдэнта Леха Валэнсу.

Аляксандар Квасьнеўскі
Аляксандар Квасьнеўскі

2020 — Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

1784 Міхал Баброўскі, славіст і ўсходазнавец, філёзаф, уніяцкі і праваслаўны сьвятар, першы беларускі скарыназнаўца, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту. Баброўскі спрыяў узьнікненьню беларусазнаўства, адкрыў і апісаў «Супрасьлеўскі кодэкс», найбольш значны стараславянскі кананічны рукапіс.

Міхал Баброўскі
Міхал Баброўскі

1908Мікола Засім, беларускі паэт.

1927Міхась Ракевіч, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу.

У памяці

1557Бона Сфорца, польская каралева і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта І Старога. Бона Сфорца праводзіла палітыку збліжэньня Беларусі з Заходняй Эўропай. З ініцыятывы каралевы Боны была праведзеная вялікая аграрная рэформа.

Мікола Гусоўскі і Бона Сфорца
Мікола Гусоўскі і Бона Сфорца

2007 Язэп Сажыч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, у 1982–1997 гадах старшыня Рады БНР.

Язэп Сажыч
Язэп Сажыч

2008Алег Лойка, беларускі паэт, пісьменьнік і літаратуразнаўца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG