Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі знайшлі тэлефон расейскага вайскоўца, а ў ім — доказы, як Расея рыхтавалася да нападу на Ўкраіну


Павал Юр'янаў, фота выданьня «Флагшток»
Павал Юр'янаў, фота выданьня «Флагшток»

У Беларусі знайшлі тэлефон намесьніка камандзіра роты па выхаваўчай працы 37-й асобнай мотастралковай брыгады Паўла Юр’янава. Гэтая брыгада дысьлякавалася ў горадзе Кяхта (Буратыя).

Як паведаміла выданьне «Флагшток», у якое перадалі знойдзены тэлефон, зь ліставаньня маёра становіцца зразумелым, што падрыхтоўка да нападу на Ўкраіну рыхтавалася яшчэ ў 2021 годзе. Тады Павал Юр’янаў напісаў жонцы, што больш у яго выходных ня будзе.

Зь ягоных паведамленьняў таксама вынікае, што матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне вайскоўцаў было арганізавана вельмі слаба. Перад адпраўкай у Беларусь ён папрасіў жонку набыць яму цёплую куртку і кітайскую радыёстанцыю.

Выданьне паведаміла, што імаверным месцам прамежкавай дысьлякацыі роты Юр’янава быў Рэчыцкі раён. Пра тое, што гэта будуць ня проста вучэньні, ён расказаў жонцы яшчэ 4 лютага, і з таго дня пісаў, што можа больш ніколі не вярнуцца дадому.

«Ліставаньне зампаліта ўтрымлівае доказы наданьня тэрыторыі Беларусі для агрэсіі супраць Украіны. У тэлеграм-чаце „На барыкады“ 6 лютага былі апублікаваныя шыфры перамоўнай табліцы, якія ўтрымлівалі назвы паселішчаў Гомельскай вобласьці: палігон Баршчоўка, палігон Баранавічы, Рэчыца, Бязуева (імаверна, Бязуеў, вёска недалёка ад Рэчыцы, дзе разьмяшчаўся вайсковы лягер у студзені-лютым 2022 году)», — піша выданьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG