Яму прысудзілі 2,5 гады агульнага рэжыму за «гвалт альбо пагрозу ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» (арт. 364 КК). Ён адбываў свой тэрмін у Шклоўскай калёніі №17.
Таксама Алега абавязалі выплаціць «пацярпеламу» міліцыянту Вячаславу Іванову 2000 рублёў.
Паводле абвінавачаньня, 15 жніўня, калі супрацоўнік міліцыі Іваноў сыходзіў зь юбілею бацькі, да яго падышоў Алег Фамін, назваў фашыстам, абразіўшы гэтым, і абяцаў фізычную расправу. Пасьля чаго пачалася сварка і ў рэшце рэшт бойка. Да бойкі ў нейкі момант далучылася Анастасія Фаміна, жонка Алега, якая кінулася мужу на дапамогу, паведамляе «Вясна».
Анастасію Фаміну таксама засудзілі да 1,5 гадоў «хатняй хіміі».
Фаміны сваёй віну не прызналі і заявілі, што бойку пачаў сам Вячаслаў Іваноў.