Гэты дзень у гісторыі
1794 — расейскія войскі пад кіраўніцтвам Аляксандра Суворава ўзялі штурмам Варшаву і ўчынілі там расправу над паўстанцамі. Такім чынам вызвольнае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі, якое адбывалася і на тэрыторыі сучаснай Беларусі, было канчаткова здушанае.
1923 — створанае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк».
1939— створаны Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь.
1958 — Беларускі аўтамабільны завод у г. Жодзіна пачаў выпускаць аўтамабілі.
У гэты дзень нарадзіліся
1893 — Кастусь Езавітаў, беларускі палітык, гісторык і публіцыст, удзельнік абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 году, сябра Рады БНР, міністар вайсковых спраў БНР (расстраляны НКВД у 1946 годзе).
1906 — Міхал Вітушка, вайсковы дзеяч, палітык, кіраўнік паваеннага збройнага антысавецкага Супраціву 1944–1950-х.
1955 — Сяргей Войчанка, мастак.
1956 — Андрэй Грабаў, паэт, аўтар непадцэнзурных тэкстаў, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970-х, перасьледаваны спэцслужбамі.
У памяці
1916 — Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтка.
1954 — Міхась Клімковіч, беларускі паэт і перакладчык, аўтар гімну БССР.
1996 — Віктар Тураў, беларускі кінарэжысэр, аўтар фільмаў «Я родам зь дзяцінства» (1966), «Сыны ідуць у бой» (1969), «Пераправа» (1987), «Чорны бусел» (1993), «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных апавяданьнях» (1994) і іншых.