Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску ўмоўна асудзілі грузчыка. Ён разганяў пратэсты ў 2020-м, калі служыў ва ўнутраных войсках


Вайскоўцы ўнутраных войскаў падчас разгону дэманстрацый пратэсту
Вайскоўцы ўнутраных войскаў падчас разгону дэманстрацый пратэсту

22-гадовага грузчыка, які разганяў пратэсты ў 2020-м, асудзілі за відэа ў TikTok.

У судзе Віцебску вынесьлі прысуд грузчыку кандытарскай фабрыкі «Віцьба» Аляксею Грыгаровічу, паведамляе «Вясна».

Судзьдзя Вольга Шапавал прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і асудзіла на пазбаўленьня волі тэрмінам 6 месяцаў з умоўным непрымяненьнем пакараньня.

У 2020-м Грыгаровіч служыў па кантракце ва ўнутраных войсках і браў удзел у разгоне пратэстаў. Падчас апытаньня адвакатам ён упэўнена адказаў, што ў 2020 годзе ў Беларусі былі масавыя беспарадкі, а ён хацеў, каб у краіне было стабільна, і ўсё жыцьцё падтрымліваў Лукашэнку. Ён адзначыў, што тады ў іх і «„молатавы“ ляцелі, то бок я жыцьцём рызыкаваў».

Абаронца Грыгаровіча заявіла хадайніцтва аб спыненьні крымінальнай справы:

«Калі чалавек спатыкнуўся, то ня трэба яго яшчэ ніжэй апускаць, а трэба паверыць — і вось тады, падымаючыся зноў, рукі, як крылы, расправяцца; падымецца, зноў будзе для нашага грамадзтва патрэбным чалавекам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG