Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўпершыню спагналі доўг крыптавалютай


Крыптавалюта
Крыптавалюта

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказаньні паслуг «БелЮрЗабесьпячэньне» ўпершыню прадало крыптавалюту, перададзеную судовым выканаўцам у рамках выканаўчага вядзеньня.

Прадстаўнікі ўпраўленьня ацэнкі і рэалізацыі маёмасьці «БелЮрЗабесьпячэньня» удзельнічалі ў карэктаваньні Інструкцыі па выканаўчым вядзеньні, піша выданьне Office Life.

Дэталі справы не раскрываюцца.

Цяпер гэты дакумэнт, сярод іншага, рэглямэнтуе парадак звароту па спагнаньне ў крыптавалюце, пасьлядоўнасьць дзеяньняў судовага выканаўцы і прадпрыемства.

На практыцы, у Беларусі ўпершыню правялі продаж крыптавалюты ў выканаўчым вядзеньні на дагаворнай аснове праз апэратара крыптаплятформы або крыптаабменьнік.

Як разьлічваюць у Міністэрстве юстыцыі, гэта дасьць магчымасьць забясьпечыць сілу выканаўчых дакумэнтаў, абарону правоў і законных інтарэсаў спаганяльнікаў, ахову дзяржаўных інтарэсаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG