Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За мінулыя суткі краіны ЭЗ не прапусьцілі 162 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі


Агароджа на беларуска-літоўскай мяжы
Агароджа на беларуска-літоўскай мяжы

Спробы незаконна перасекчы мяжу зь Беларусі ў суседнія краіны працягваюцца і сутыкаюцца з супрацівам памежнікаў Літвы, Польшчы і Латвіі.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што 29 кастрычніка на літоўска-беларускім памежжы не далі перайсьці мяжу 32 мігрантам. Са студзеня ў Літве зафіксавалі 9782 спробы нелегальнага пераходу мяжы.

Літоўскае ведамства са спасылкай на калег зь Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі таксама адзначыла, што ў папярэдні дзень былі задакумэнтаваныя 4 спробы незаконнага перасячэньня беларуска-латвійскай мяжы.

Памежная ахова Польшчы заявіла, што за мінулыя суткі з боку Беларусі мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 126 замежнікаў.

39 грамадзян Афганістану і Іраку пераплывалі на лодцы Аўгустоўскі канал.

За дапамогу ў незаконнай міграцыі затрыманы адзін грамадзянін Украіны. У кастрычніку мігранты зрабілі ўжо 2312 спробаў трапіць зь Беларусі ў Польшчу.

Мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ пачаўся ўвесну 2021 году. Да пачатку вайны ва Ўкраіне міграцыйныя патокі істотна скараціліся, але пасьля зноў вырасьлі, хоць улады ў Беларусі некалькі разоў казалі, што мігрантаў на памежнай тэрыторыі больш няма.

Кіраўніцтва краін Балтыі і Польшчы ўсклала адказнасьць за міграцыйны крызіс на мяжы на Менск, а там у адказ назвалі прычынай крызісу дзеяньні Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG