У Вільні беларусы адзначылі «Ноч расстраляных паэтаў» каля Музэю акупацыі і барацьбы за свабоду. У акцыі прынялі ўдзел музыкі і паэты Аляксандр Памідораў, Юры Несьцярэнка, Ганна Валынец, гурт «Беларускі цуд», паэткі Сабіна Брыло, Ванда Марціньш, Дар’я Роскач.