Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандзір роты палку «Пагоня»: нашы мэдыярэсурсы захоплены. Дэпартацыі з Украіны двух байцоў не было


Байцы палку «Пагоня», архіўнае фота
Байцы палку «Пагоня», архіўнае фота

Таксама кіраўнік вайсковай фармацыі зьняпраўдзіў словы аб тым, што аднаго з байцоў палку нібыта западозрылі ў супрацы з КДБ Беларусі.

Камандзір роты палку «Пагоня» Мікалай Сікорскі апублікаваў відэазварот, у якім паведаміў пра тое, што тэлеграм-канал яго вайсковага фармаваньня перахоплены іншымі людзьмі.

Ён зьняпраўдзіў інфармацыю аб тым, што двух байцоў з пазыўнымі «Франц» (Ціхан Клюкач) і «Карыч» дэпартавалі з Украіны, прычым аднаго нібыта за імаверную супрацу з КДБ Беларусі. Паліграф ва Ўкраіне, са словаў Сікорскага, пасьпяхова прайшлі абодва беларусы.

Як заявіў Сікорскі, пра перамяшчэньні «Франца» і «Карыча» было вядома Валеру Сахашчыку, ніхто з байцоў самавольна полк не пакідаў.

Што тычыцца грошай на тое, каб пакінуць Украіну, то байцы атрымалі іх ад самога Сікорскага і ад блогера Virus, якому пракамэнтавалі падзеі.

Раней беларускі добраахвотніцкі полк «Пагоня» напісаў на сваёй старонцы ў тэлеграме інфармацыю пра сыход двух байцоў, якія плянавалі далучыцца да вайсковага фармаваньня.

Аднак, нягледзячы на фармулёўку аб самавольным сыходзе двух байцоў з разьмяшчэньня групы, полк затым паведаміў, што яны пакінулі тэрыторыю Ўкраіны, атрымаўшы ад камандаваньня сродкі на квіткі да бліжэйшай бясьпечнай краіны. Пасьля гэтага ў інтэрнэце зьявіўся відэазварот Мікалая Сікорскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG