Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць расейскага палітыка Навальнага распачалі справу аб закліках да тэрарызму і экстрэмізму


Супраць зьняволенага расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага распачалі новую крымінальную справу. Паведамленьне пра гэта апублікавана ад імя Навальнага ў яго акаўнтах у сацсетках.

Як сьцьвярджаецца, справу пачалі па абвінавачаньнях у тым, што Навальны «прапагандаваў тэрарызм, заклікаў да яго, публічна заклікаў да экстрэмізму, фінансаваў экстрэмісцкую дзейнасьць, рэабілітаваў нацызм». Сьледзтва лічыць экстрэмісцкімі, у прыватнасьці, матэрыялы Youtube-каналу «Папулярная палітыка», які вядуць паплечнікі Навальнага.

«Я — геній злачыннага сьвету. Прафэсар Марыярці нэрвова курыць убаку. Вы ўсе думалі, што я два гады ў ізаляцыі, у турме, а я, аказваецца, актыўна ўчыняю злачынствы», — гаворыцца ў распаўсюджаным у сацсетках тэксьце.

«Адвакаты палічылі, што з улікам тэрмінаў па гэтых артыкулах агулам тут гадоў на 30», — дадае расейскі апазыцыянэр.

  • У лютым летась Аляксея Навальнага прызналі вінаватым у паклёпе на вэтэрана вайны Ігната Арцёменку. З улікам замены апазыцыянэру ўмоўнага тэрміну ў тры з паловай гады на рэальны ў справе «Іў Рашэ» яму было прызначана 3,5 года калёніі.
  • 22 сакавіка Ляфортаўскі суд Масквы асудзіў Навальнага ў справе аб махлярстве на дзевяць гадоў калёніі строгага рэжыму.
  • 31 траўня Навальны паведаміў, што яму выставілі абвінавачаньне ў крымінальнай справе аб экстрэмізьме.
  • Зь сярэдзіны жніўня гэтага году Аляксей Навальны рэгулярна паведамляе, што яго зьмяшчаюць у штрафны ізалятар. 11 кастрычніка ён напісаў, што яго адправілі ў ШЫЗА шосты раз за два месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG