Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лецішча Ніны Багінскай за штрафы выставілі на аўкцыён


Ніна Багінская
Ніна Багінская

Гаворка аб участку 75-гадовай грамадзкай актывісткі Ніны Багінскай плошчай 4,5 соткі ў садовым таварыстве «Фізтэх» у Пухавіцкім раёне.

На аўкцыён лецішча выставіў Аддзел прымусовага выкананьня Першамайскага раёну Менску. Лот зьявіўся на сайце пляцоўкі па продажы маёмасьці «БелЮрЗабесьпячэньне».

Гаворка ідзе аб участку плошчай 4,5 соткі ў садовым таварыстве «Фізтэх» у Пухавіцкім раёне. Капітальных будынкаў на ім няма — як значыцца ў паперах, там толькі старая гаспадарчая пабудова.

Аўкцыён адбудзецца 10 лістапада. Пачатковы кошт участку ўсталяваны ў памеры 693 рублёў. Участак знаходзіцца пад арыштам судовага выканаўцы з 2016 году і прадаецца за даўгі. У графе «Даўжнік» пазначана імя Ніны Багінскай. Участак належыць ёй на праве ўласнасьці як мінімум з 2004 году (тады ён быў зарэгістраваны).

У вядомай на ўсю Беларусь актывісткі назапасілася вялікая сума неаплачаных штрафаў за «несанкцыянаваныя мерапрыемствы». Шмат гадоў яна выходзіла зь бел-чырвона-белым сьцягам у цэнтар Менску ў дні нацыянальных сьвятаў, памятныя даты ці на знак пратэсту, нават калі была зусім адна. У 2020-м яна стала адным з сымбаляў пратэстаў.

Толькі за апошнія пару гадоў Багінскую аштрафавалі на некалькі тысяч даляраў, але яна прынцыпова адмаўлялася выплачваць штрафы. Праз гэта ў яе арыштавалі маёмасьць, прымусова здымалі частку пэнсіі, яе пазбавілі сувязі і абмежавалі ў правах.

Яшчэ ў 2016 годзе СМІ пісалі, што два невялікія дачныя ўчасткі Багінскай знаходзяцца пад арыштам. Жанчына спрабавала гэта аспрэчыць, але судзіцца ня бачыла сэнсу, проста працягвала карыстацца зямлёй, часта езьдзіла на лецішча, піша Zerkalo.

Свабода мае ў сваім архіве відэа зь Нінай Багінскай, зьнятае на лецішчы ў Смалявіцкім раёне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG