Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы рыхтуюцца пакінуць Херсон?


Кіраўнік прарасейскай адміністрацыі Херсонскай вобласьці Ўладзімір Сальдо абвясьціў аб перамяшчэньні цывільнага насельніцтва на левы бераг Дняпра.

«Існуе непасрэдная небясьпека затапленьня тэрыторый у сувязі з плянаваным разбурэньнем плаціны Кахоўскай ГЭС і скіду вады з каскаду электрастанцый вышэй па цячэньні Дняпра», — сказаў Уладзімір Сальда ў відэазвароце. Пад арганізаванае акупацыйнай адміністрацыяй перамяшчэньне трапляюць: Берыслаўскі, Белазёрскі, Снігіроўскі і Аляксандраўскі муніцыпалітэты.

Сытуацыю ў Херсонскай вобласьці пракамэнтаваў камандзір расейскай групоўкі ва Ўкраіне генэрал Сяргей Суравікін, кажучы, што «далейшыя дзеяньні ў дачыненьні да Херсону будуць залежаць ад існуючай ваенна-тактычнай сытуацыі, яна няпростая, не выключаецца прыняцьце няпростых рашэньняў».

Херсон быў першым буйным горадам, які акупавалі расейцы падчас поўнамаштабнага ўварваньня, і застаецца адзіным абласным цэнтрам пад кантролем Масквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG