Дата дня
17 кастрычніка 1588 году пачаў дзейнічаць Статут Вялікага Княства Літоўскага. Гэты кодэкс права на працягу 250 гадоў быў дзейным законам на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Ўкраіны і складаў аснову ўсёй прававой сыстэмы Вялікага Княства.
Таксама ў гэты дзень
1448 — туркі разьбілі вугорскія войскі ў другой бітве на Косавым полі
1483 — папа рымскі Сыкст IV стварае гішпанскую інквізыцыю з мэтай выгнаньня з Гішпаніі арабаў ды габрэяў.
1831 — Майкл Фарадэй адкрыў зьяву электрамагнітнай індукцыі.
1869 — па заданьні газэты «Нью-Ёрк Геральд» Генры Стэнлі адправіўся шукаць экспэдыцыю Дэвіда Лівінгстона, які зьнік у Афрыцы
1905 — Мікалай II падпісаў Маніфэст аб дараваньні лібэральных свабод і наданьні Дзяржаўнай Думе заканадаўчых паўнамоцтваў.
1918 — Вугоршчына абвясьціла незалежнасьць ад Аўстрыі.
1924 — у Пінску заснавалі Музэй Беларускага Палесься.
1933 — Альбэрт Эйнштэйн прыехаў у Нью-Ёрк як бежанец з нацысцкай Нямеччыны.
1959 — паўднёваафрыканская кампанія «Дэ Бірс» абвясьціла пра выраб першых штучных алмазаў.
1961 — адкрыўся XXII зьезд КПСС абвясьцілі задачу пабудовы камуністычнага грамадзтва да 1980 году. Таксама зьезд прыняў рашэньне аб вынасе цела Сталіна з маўзалею.
1961 — у нью-ёрскім Музэі сучаснага мастацтва была выстаўлена карціна Анры Матыса «Човен». Толькі 3 сьнежня нехта зьвярнуў увагу на тое, што карціна вісіць нагамі ўгору.
1962 — гурт The Beatles упершыню выступіў на брытанскім телебачаньні.
1964 — ў Беларусі было адкрылі першае прамысловае радовішча нафты. Вучоныя кажуць, што калі б Беларусь цалкам жыла толькі за кошт свае нафты, дык выбрала б увесь запас за 30 гадоў.
«Беларускі Кувэйт»: што вы ведаеце пра здабычу нафты на Палесьсі
1967 — у Нью-Ёрку адбылася прэм’ера мюзікла «Валасы».
1968 — пачаўся паэтапны вывад союзных войскаў з тэрыторыі Чэхаславакіі.
1988 — у Лёндане ўпершыню выканалі 10-я сымфонію Людвіга ван Бэтховэна, якую доўгі час не маглі знайсьці. Яна была адрэстаўравана ангельскім дасьледчыкам Бары Купэрам на падставе знойдзеных у Бэрліне папераў вялікага кампазытара.
1990 — адбылася прэм’ера спэктаклю «Тутэйшыя» ў Купалаўскім тэатры.
У гэты дзень нарадзіліся
1696 — Аўгуст III, вялікі князь літоўскі і кароль польскі. Аўгуст III ня меў сваіх палітычных канцэпцыяў, і таму кіравалі яго фаварыты. Цэнтральная ўлада амаль ня дзейнічала, а мясцовыя ўлады ў паветах праводзілі сваю самастойную палітыку.
1785 — Тадэвуш Валянскі, польскi гісторык і археоляг.
1865 — Люцыян Жалігоўскі, генэрал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.
1900 — Ібрагім Гембіцкі, беларускі графік.
У памяці
1849 — Фрэдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст.
1976 — Радаслаў Астроўскі, беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады.