Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ ў рэзалюцыі назвала Расею «тэрарыстычным рэжымам»


ПАРЭ
ПАРЭ

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы па выніках тэрміновых дэбатаў па тэме «Новае абвастрэньне агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны» прыняла рэзалюцыю, у якой абвясьціла рэжым РФ тэрарыстычным.

Са 100 дэпутатаў ПАРЭ «за» прагаласавалі 99, «супраць» — 0, «устрымаўся» — 1. Усяго ў ПАРЭ 306 дэпутатаў, аднак дакумэнты лічацца прынятымі, калі за іх галасуе большасьць прысутных.

Сярод іншых пунктаў рэзалюцыі — заклік пастаўляць Украіне сродкі СПА для абароны ад ракетных нападаў, а таксама заклік выключыць Расею з Рады бясьпекі ААН і стварыць міжнародны трыбунал для расьсьледаваньня магчымых злачынстваў, учыненых падчас вайны ва Ўкраіне.

Перад галасаваньнем у ПАРЭ па відэасувязі выступіў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, які заклікаў падтрымаць рэзалюцыю.

ПАРЭ выключыла Расею з свайго складу яшчэ ў сакавіку праз уварваньне ва Ўкраіну.

Рэзалюцыі ПАРЭ па палітычных пытаньнях ня маюць абавязковага характару для краін-чальцоў арганізацыі. Украіна заклікае краіны сьвету прызнаць Расею тэрарыстычнай дзяржавай. У адміністрацыі ЗША заяўлялі, што не гатовыя падтрымаць прызнаньне Расеі спонсарам тэрарызму, паколькі Белы дом лічыць, што такое прызнаньне цалкам спыніць магчымасьці супрацоўніцтва з Расеяй у крытычных галінах. Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон напярэдадні таксама выказаўся супраць гэтага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG