Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень адкрыцьця Амэрыкі


Падзеі 12 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1398 — Паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам заключана Салінская дамова, князь Вітаўт чарговы раз паабяцаў перадаць Жамойць Ордэну.

1492 — адкрыцьцё Хрыстафорам Калюмбам вострава Сан-Сальвадор, якое лічыцца афіцыйнаю датаю «адкрыцьця Амэрыкі».

1899 — пачатак англа-бурскай вайны.

1920 — падпісаньне Рыскай дамовы, папярэдняга дакумэнту, створанага з мэтаю заканчэньня савецка-польскай вайны 1919–1921 гадоў. Канчаткова дамова была замацаваная ў выглядзе Рыскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 году.

1920 — Абвешчана Сярэдняя Літва, асобнае дзяржаўнае ўтварэньне на тэрыторыі Віленшчыны і Горадзеншчыны.

1925 — у Бэрліне пачалася Другая ўсебеларуская канфэрэнцыя. Беларускія палітыкі, якія паверылі, што ў БССР можна рэалізоўваць ідэалы нацыянальнага адраджэньня, пераконвалі сваіх калег-эмігрантаў спыніць барацьбу з бальшавікамі. На канфэрэнцыі паўнамоцтвы ўраду БНР былі перададзеныя ўраду БССР. Аднак старшыня Рады БНР Пётра Крачэўскі і ягоны намесьнік Васіль Захарка гэтага рашэньня не прызналі.

1967 — масавыя беспарадкі ў Слуцку, падпалены будынак суду, загінулі судзьдзя і афіцэр МУС.

1971 — адбыўся першы паказ рок-опэры «Ісус Хрыстос супэрзорка» на словы Тыма Райса і музыку Эндру Лойда Ўэбэра ў Нью-Ёрку. З тых часоў гэтая неклясычная опэра даўно стала клясычнай, яе сьпяваюць у самых розных краінах сьвету і на розных мовах.

Вокладка часопіса Time за кастрычнік 1971 году з Джэфам Фэнхольтам у ролі Ісуса ў м'юзыкле «Ісус Хрыстос — супэрзорка»
Вокладка часопіса Time за кастрычнік 1971 году з Джэфам Фэнхольтам у ролі Ісуса ў м'юзыкле «Ісус Хрыстос — супэрзорка»

1999 — у Сараеве нарадзіўся 6-мільярдны жыхар Зямлі.

2003 — Першы музычны інтэрнэт-партал Беларусі «Тузін Гітоў» распачаў працу ў Сеціве.

Партал «Тузін Гітоў» у 2003 годзе
Партал «Тузін Гітоў» у 2003 годзе

У гэты дзень нарадзіліся

1884Міхал Буклярэвіч, рымска-каталіцкі сьвятар, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзеяч.

1865 Міхал Анцаў, беларускі кампазытар, харавы дырыжор і пэдагог.

1935Лючана Павароцьці, італьянскі сьпявак (тэнар).

У памяці

1924Анатоль Франс, францускі раманіст і літаратурны крытык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

1955Лаўрэнці Цанава (расстраляны), наркам унутраных спраў БССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG