Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскія спэцслужбы: рашэньні Пуціна аказаліся памылковымі; Украіна пераламіла ход вайны


 Штаб-кватэры Цэнтру ўрадавай сувязі Вялікай Брытаніі (GCHQ)
Штаб-кватэры Цэнтру ўрадавай сувязі Вялікай Брытаніі (GCHQ)

Украіна пераламіла ход вайны і супрацьстаіць расейскім войскам, якія знаходзяцца ў зьнясіленым стане, гаворыцца ў заяве кіраўніка Цэнтру ўрадавай сувязі Вялікай Брытаніі (GCHQ) Джэрэмі Флемінга, якую ён зробіць у аўторак.

Джэрэмі Флемінг выступіць у аўторак са штогадовай лекцыяй пра бясьпеку ў Каралеўскім аб'яднаным інстытуце абаронных дасьледаваньняў у Лёндане.

Джэрэмі Флемінг
Джэрэмі Флемінг

Вытрымкі з прамовы кіраўніка спэцслужбы журналісты Бі-бі-сі атрымалі ўвечары ў панядзелак.

Як лічаць у GCHQ, нягледзячы на інтэнсіўныя ракетныя абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі, якія адбыліся напярэдадні, боепрыпасы ў расейскіх вайскоўцаў заканчваюцца, а рашэньні прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аказаліся памылковымі.

Выдаткі Расеі на вайну ва Ўкраіне ў пляне людзей і абсталяваньня ашаламляюць, але ўсе посьпехі расейскіх войскаў у першыя месяцы вайны цяпер зьведзеныя на нішто, гаворыцца ў заяве Флемінга.

«Мы ведаем (і расейскія камандзіры на месцах ведаюць), што іх запасы і боепрыпасы заканчваюцца, — мяркуе кіраўнік GCHQ. —Ва ўмовах адсутнасьці эфэктыўнага ўнутранага супрацьдзеяньня рашэньні Ўладзіміра Пуціна аказаліся памылковымі. Гэта стратэгія высокіх ставак, якая прыводзіць да стратэгічных памылак у меркаваньнях».

Тое, як моцна Пуцін памыліўся ў ацэнцы сытуацыі, бачаць і расейскія грамадзяне, лічаць у брытанскай спэцслужбе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG