Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася першая рэакцыя ўладаў Беларусі на Нобэлеўскую прэмію Алеся Бяляцкага


Анатоль Глаз
Анатоль Глаз

«Нобэль замучыўся пераварочвацца ў труне», — так пракамэнтаваў рашэньне Нобэлеўскага камітэту прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Менск на пэўным этапе страціў усялякую цікавасьць да рашэньняў Нобэлеўскага камітэту, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

«Вы ведаеце, у апошнія гады шэраг прынцыповых рашэньняў — а мы гаворым аб прэміі міру — Нобэлеўскага камітэту настолькі палітызаваныя, што, прабачце, Альфрэд Нобэль замучыўся пераварочвацца ў труне», — цытуе Глаза расейскае агенцтва РИА Новости.

Беларускі дыплямат адзначыў, што «гэта іх кухня і іх сумленьне, мы ня хочам у гэта ўлазіць і нешта камэнтаваць».

«Мы проста на пэўным этапе страцілі да гэтага ўсякую цікавасьць», — сказаў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.

Ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі міру сёлета сталі беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, расейская праваабарончая арганізацыя «Мэмарыял» і ўкраінская праваабарончая арганізацыя «Цэнтар грамадзянскіх свабодаў».

XS
SM
MD
LG