Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскі камітэт заклікаў улады Беларусі вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», палітзьняволены Алесь Бяляцкі сёньня стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру.

«Мы заклікаем улады Беларусі вызваліць спадара Бяляцкага», — заявіла прадстаўніца Нобэлеўскага камітэту, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля абвяшчэньня сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру.

«Мы спадзяемся, гэта здарыцца і ён здолее прыехаць у Осла і атрымаць прэмію. Але ў Беларусі тысячы палітычных вязьняў, і я баюся, што маё жаданьне ня вельмі рэалістычнае. Але я заклікаю вызваліць яго», — падкрэсьліла яна.

Нобэлеўскую прэмію міру 7 кастрычніка 2022 году прысудзілі Алесю Бяляцкаму, расейскаму «Мэмарыялу» і ўкраінскаму «Цэнтру грамадзянскіх свабодаў».

25 верасьня Алесю Бяляцкаму споўнілася 60 гадоў. У свой юбілей стваральнік і нязьменны кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» зноў у СІЗА. 50-гадовы юбілей Алесь таксама сустракаў за кратамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG