Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рамзан Кадыраў паведаміў, што атрымаў званьне генэрал-палкоўніка


Уладзімір Пуцін і Рамзан Кадыраў
Уладзімір Пуцін і Рамзан Кадыраў

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў паведаміў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прысвоіў яму званьне генэрал-палкоўніка.

Гэта адбылося ў дзень нараджэньня Кадырава: 5 кастрычніка яму споўнілася 46 гадоў. Папярэдняе званьне генэрал-лейтэнанта Кадыраў атрымаў паўгода таму, 28 сакавіка.

Аб прысваеньні яму новага званьня Кадыраў напісаў у сваім тэлеграм-канале. Ён удакладніў, што Пуцін асабіста патэлефанаваў яму і павіншаваў з павышэньнем.

На афіцыйным сайце Крамля адпаведны ўказ не апублікаваны. Зрэшты, папярэдні ўказ аб прысваеньні Кадыраву званьня генэрал-лейтэнанта таксама адкрыта не публікаваўся.

  • Рамзан Кадыраў адзначаны шматлікімі званьнямі і ўзнагародамі Расейскай Фэдэрацыі. У 2009 годзе ён стаў генэрал-маёрам МУС і захаваў гэтае званьне пры пераходзе з МУС у Расгвардыю. У 2019 годзе атрымаў вышэйшую расейскую ўзнагароду — зорку Героя Расеі. Таксама ён кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай» III ступені, ордэна Мужнасьці, ордэна Пашаны і іншых узнагародаў, уключаючы ордэн «За заслугі перад стаматалёгіяй».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG