Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася з намесьніцай дзяржсакратара ЗША Узрай Зэяй


Сьвятлана Ціханоўская і Узра Зэя
Сьвятлана Ціханоўская і Узра Зэя

У Нью-Ёрку падчас сэсіі Генасамблеі ААН беларуская палітычная дзяячка правяла сустрэчу з намесьніцай дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях грамадзянскай бясьпекі, дэмакратыі і правоў чалавека.

Лідэрка беларускай апазыцыі падкрэсьліла важнасьць утрыманьня Беларусі ў фокусе міжнароднай увагі, у тым ліку такіх арганізацыяў, як ААН. Таксама Ціханоўская расказала пра цяжкую сытуацыю ў беларускіх турмах і эскаляцыю рэпрэсій, паведаміла яе прэс-служба.

Сярод іншага, яна нагадала пра апошнія прысуды праваабаронцы Марфе Рабковай і журналісту Дзянісу Івашыну.

Намесьніца дзяржсакратара ЗША добра праінфармаваная пра сытуацыю з палітзьняволенымі і выказала падтрымку ім і іх сем’ям. Беларуская лідэрка заявіла: усе павінны выйсьці на свабоду без умоваў, торгу і хлусьні рэжыму пра амністыю.

Сьвятлана Ціханоўская нагадала пра важнасьць працягу дапамогі рэпрэсаваным і прадстаўнікам грамадзянскай супольнасьці.

Ціханоўская і Зэя абмеркавалі наступныя крокі па прыцягненьні Лукашэнкі да адказнасьці за злачынствы супраць беларусаў і ўцягваньне Беларусі ў вайну супраць Украіны. Беларускі палітык нагадала, што пытаньне абароны і аднаўленьня незалежнасьці Беларусі — прыярытэт навастворанага Аб’яднанага пераходнага кабінэту.

Ціханоўская расказала Узры Зэі пра важнасьць ціску на рэжым і ўзмацненьня санкцыяў на яго памагатых, якія прымаюць законы аб пазбаўленьні беларусаў грамадзянства, абмеркавала іншыя пытаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG