Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спартоўцам зь Беларусі і Расеі другі раз адмовілі ва ўдзеле ў Бостанскім маратоне


Бостанскі маратон 2017 году. Архіўнае фота
Бостанскі маратон 2017 году. Архіўнае фота

«Да Бостанскага маратону не дапусьцяць грамадзян Расеі і Беларусі. Грамадзяне Расеі і Беларусі, якія цяпер не зьяўляюцца жыхарамі гэтых краін, могуць па-ранейшаму ўдзельнічаць у спаборніцтвах, аднак ня змогуць выступаць пад сьцягам ніводнай з гэтых краін», — паведамляе Бостанская асацыяцыя атлетыкі.

Забарона зьвязаная з ваеннай агрэсіяй Расеі супраць Украіны і роляй афіцыйнага Менску ў вайне. У красавіку беларусам і расейцам не дазволілі ўдзельнічаць у сёлетнім маратоне, а цяпер і ў наступным. Рэгістрацыя на Бостанскі маратон 2023 году адкрытая з 12 да 16 верасьня.

  • Бостанскі маратон — адно з найстарэйшых і самых прэстыжных спаборніцтваў у гэтай дысцыпліне. Бостанскі маратон праводзіцца з 1897 году ў Дзень Патрыётаў, які адзначаецца ў штатах Масачусэтс, Вісконсbн і Мэн. Ад таго часу ў трэці панядзелак красавіка праводзяцца забегі на 42 км 195 м.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG