Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы брытанцаў сустрэлі ў Лёндане караля Карла III


Брытанскі кароль Карл III 9 верасьня прыбыў у Лёндан з Шатляндыі, дзе напярэдадні памерла яго маці, каралева Лізавета II. Чакаецца, што кароль сустрэнецца з прэм’ер-міністаркай Ліз Трас, а пасьля гэтага выступіць зь відэазваротам да нацыі — першым у ягонай новай ролі.

Пасьля прыбыцьця ў брытанскую сталіцу кароль пагутарыў з падданымі, якія сабраліся каля Букінгэмскага палаца, прыняў іх спачуваньні. З учорашняга вечара да каралеўскай рэзыдэнцыі ў Лёндане прыходзяць тысячы брытанцаў, каб ушанаваць памяць каралевы. Прысутныя прасьпявалі «Божа, беражы караля» — менавіта так цяпер будзе гучаць першы радок нацыянальнага гімну.

У суботу, 10 верасьня, як чакаецца, Карл III афіцыйна будзе абвешчаны каралём — гэтая цырымонія ўпершыню будзе трансьлявацца тэлевізіяй.

У Вялікай Брытаніі жалоба па каралеве. Улады прыспусьцілі сьцягі на дзяржаўных установах. У многіх гарадах краіны далі вайсковы салют з 96 залпаў — па адным за кожны год жыцьця каралевы. Царкоўныя званы званілі ў памяць аб Лізавеце II. У Лёндан працягваюць паступаць спачуваньні сусьветных лідэраў і знакамітасьцяў, пакінуць запіс у кнізе спачуваньняў на сайце каралеўскай сямʼі могуць і звычайныя людзі. Чакаецца, што жалоба працягнецца каля 10 дзён — да пахаваньня каралевы. Дату пахаваньня пакуль не назвалі.

  • Лізавета ІІ памерла напярэдадні на 97-м годзе жыцьця. Яе здароўе апошнім часам няўхільна пагаршалася, аднак паведамленьне аб рэзкім пагаршэньні стала нечаканым для многіх — яшчэ 6 верасьня яна зьяўлялася на публіцы, прызначыўшы Ліз Трас новым кіраўніком ураду. Дакладная прычына сьмерці манархіні, якая кіравала Вялікай Брытаніяй больш за 75 гадоў, не абвешчана.
  • Карлу III цяпер 73 гады. Зь іх 69 гадоў ён правёў у ролі прынца Валійскага — спадчыньніка трону. Прынцам Валійскім цяпер стане яго старэйшы сын Уільям.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG