Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вадзім Цітушка, які нападаў на журналістаў на Майдане, служыць ва УСУ і зьбіраецца судзіцца з Украінай


Напад на журналістаў, Кіеў, 18 траўня 2013
Напад на журналістаў, Кіеў, 18 траўня 2013

Ва Ўкраіне спынілі крымінальную справу супраць Вадзіма Цітушкі, які ў 2013 годзе напаў на журналістаў, пасьля чаго «цітушкамі» сталі называць хлопцаў спартовага целаскладу, якія за грошы ўдзельнічаюць у вулічных акцыях і мітынгах у інтарэсах пэўных асоб, піша strana.ua.

Цітушку інкрымінавалі разбойныя напады і незаконнае завалоданьне транспартным сродкам. Дасудовае расьсьледаваньне доўжылася з 2018 году, у суд справа была накіраваная ў 2020 годзе. А ў 2022 годзе справу супраць Цітушкі закрылі.

Адвакат Вадзіма Цітушкі Аляксандр Тананакін патлумачыў:

«Справу закрылі ў сувязі з тым, што пракурор накіраваў у суд абвінаваўчы акт з парушэньнем вызначаных для гэтага тэрмінаў, што вядзе да закрыцьця крымінальнага вядзеньня».

Цяпер Вадзім Цітушка плянуе зьвяртацца ў Эўрапейскі суд правоў чалавека з пазовам супраць Украіны. Паводле адваката, з пачатку поўнамаштабнай вайны Вадзім Цітушка служыць ва УСУ.

Цітушка праславіўся 18 траўня 2013 году на акцыях апазыцыі «Уставай, Украіна!». Маладзён нападаў тады на журналістаў. Сам ён сьцьвярджаў, што быў у ахове аднаго з дэпутатаў-апазыцыянэраў, але апазыцыя заяўляла, што ён прыцягваўся ў якасці сілавога прыкрыцьця для праўладнай акцыі. Міліцыя тады распачала крымінальную справу, а суд праз тры месяцы вынес Цітушку прысуд — тры гады ўмоўна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG