Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія першай у сьвеце ўхваліла вакцыну супраць двух варыянтаў ковіду


Вялікая Брытанія першай у сьвеце адобрыла падвойную вакцыну, якая дзейнічае і супраць першапачатковага варыянту ковіду, і супраць новага варыянту «Омікрон».

Бі-Бі-Сі паведамляе, што ўдасканаленая вакцына, распрацаваная амэрыканскай кампаніяй Moderna, будзе прапанавана ў якасьці бустэрнай прышчэпкі ўжо гэтай восеньню. Найперш вакцынавацца будуць людзі з групы рызыкі і ўсе, каму за 50.

  • Першыя вакцыны ад каранавірусу былі распрацаваныя адразу некалькімі кампаніямі ў рэкордна кароткія тэрміны — празь лічаныя месяцы пасьля таго, як у канцы 2019 году ў Кітаі былі выяўленыя першыя выпадкі заражэньня.
  • Але з таго часу вірус шматкроць мутаваў і зьявіліся новыя яго варыянты, здольныя абыходзіць імунную абарону, якую даюць вакцыны. У выніку ва ўсім сьвеце назіраюцца новыя, ужо не такія сьмяротныя, але па-ранейшаму небясьпечныя ўспышкі захворваньня.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG