Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гіркін пракамэнтаваў паведамленьне пра сваё затрыманьне ў Крыме


Ігар Стралкоў (Гіркін)
Ігар Стралкоў (Гіркін)

Былы «міністар абароны» незаконнай узброенай групоўкі «ДНР» Ігар Стралкоў (сапраўднае прозьвішча — Гіркін) пракамэнтаваў інфармацыю расейскіх тэлеграм-каналаў аб сваім затрыманьні ў акупаваным Крыме, адкуль ён нібыта спрабаваў патрапіць у зону баявых дзеяньняў на мацерыковай Украіне.

«Камэнтаваць Ігара Мікалаевіча Безьлера — не паважаць сябе. У КПЗ (СІЗА — рэд.) не быў і не пляную. На фронце я рана ці позна буду абавязкова (гэтая вайна, як я і папярэджваў раней, будзе доўгай і цяжкай). Але не прама цяакп», — заявіў Гіркін на сваёй старонцы ў сацсетцы «УКантакце».

Раней шэраг тэлеграм-каналаў і СМІ заявіў, што Гіркіна нібыта затрымалі ў Крыме пры спробе патрапіць на мацерыковую Ўкраіну, каб удзельнічаць у вайне Расеі супраць Украіны. Спачатку інфармацыю аб «затрыманьні» Гіркіна ў Крыме распаўсюдзіў адзін з былых верхаводаў «ДНР», афіцэр расейскага ГРУ Ігар Безьлер на старонцы ва «УКантакце».

Афіцыйна расейскія ўлады не камэнтавалі інфармацыю Безьлера аб Гіркіне.

Кіраўнік выданьня Bellingcat Хрысто Грозеў, камэнтуючы ў твітары чуткі аб «затрыманьні» Гіркіна, заявіў, што гэта цалкам можа быць дыскрэдытацыйнай кампаніяй супраць яго з боку яго былых начальнікаў — у якіх, вядома ж, была б копія яго пашпарта, які яны самі ж і выдалі".

Раней выданьні The Insider і Bellingcat апублікавалі расьсьледаваньне аб тым, што Гіркін, сама меней, з лістапада 2014-га па люты 2016 года карыстаўся пашпартам на выдуманае імя — Сяргей Рунаў.

У 2021 годзе пракуратура Нідэрляндаў запытала пажыцьцёвыя тэрміны для трох расейцаў, у тым ліку Ігара Гіркіна, і аднаго грамадзяніна Ўкраіны, абвінавачаных у датычнасьці да крушэньня самалёта Boeing рэйса MH17, зьбітага над Данбасам у 2014 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG