Дата дня
15 жніўня 1969 году адной з фэрмаў мястэчка Бэтэл штату Нью-Ёрк пачаўся фэст рок-музыкі Вудсток. Яго наведалі каля 500 тысяч чалавек. Фэст стаў сымбалем канца «эры гіпі».
На фэстывалі выступілі The Who, Jefferson Airplane, Creedence Clearwater Revival, Grateful Dead і іншыя.
Таксама ў гэты дзень
1068 — быў вызвалены полацкі князь Усяслаў, захоплены ў кіеўскі палон. Кіяне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, скінулі яго і абралі на яго месца Ўсяслава. Палачанін княжыў там 7 месяцаў, але ўрэшце вырашыў вярнуцца дадому, у Полацак.
1905 — Янка Купала дэбютаваў у друку зь вершам «Мужык».
1913 — у Радашкавічах адбылася прэм’ера знакамітай п’есы «Паўлінка». Ставіў спэктакаль Менскі драматычны гурток, якім кіраваў Фларыян Ждановіч, а сярод гледачоў быў і сам аўтар – Янка Купала.
1921 — у Войску Польскім былі зьліквідаваныя ўсе беларускія адзінкі, распушчана Беларуская вайсковая камісія.
1945 — Карэя атрымала незалежнасьць ад Японіі.
1947 — Індыя атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі.
1971 — у Лёндане адкрылася Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны.
1979 — у Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускай культуры.
У гэты дзень нарадзіліся
1769 — Напалеон Банапарт, францускі імпэратар.
1771 — Вальтэр Скот, ангельскі пісьменьнік.
1831 — Вінцэсь Каратынскі, беларускі паэт і журналіст.
1923 — Шымон Пэрэс, ізраільскі палітык і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, ураджэнец Вішнева на Валожыншчыне.
1925 — Оскар Пітэрсан, канадзкі джазавы піяніст.
1936 — Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладнік і выдавец.
1960 — Ігар Варашкевіч, беларускі музыка, лідар гурта «Крама»
У памяці
1762 — памёр Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч, мецэнат.
1954 — памёр Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.
1972 — быў забіты Лявон Баразна, беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дасьледчык культуры, дысыдэнт.
1985 — памёр Часлаў Будзька, беларускі эміграцыйны дзяяч, гісторык, настаўнік.