Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палку Каліноўскага ўручылі сьцяг ад імя Рады БНР


Сёньня на імшы ў Катэдральным саборы ў Вільні быў уручаны сьцяг прадстаўніку палка імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе ва Ўкраіне. Сьцяг зрабілі віленскія беларусы.

Перад уручэньнем сьцягу сябра Рады БНР Паліна Прысмакова прачытала зварот да каліноўцаў старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

«Я захопленая вашаю адвагаю і вашай верай у найбольшую чалавечую каштоўнасьць, якою ёсьць Свабода, — гаворыцца ў звароце. — Бароніце вы яе для ўсіх нас. Змагаецеся сёньня з самым лютым ворагам ня толькі Ўкраіны, але і беларускага народу. Гэты вораг — расейская імпэрыя, якая стагодзьдзямі зьнішчала імкненьне народаў да свабоды, да волі, да незалежнасьці. Пасьля ўсіх страшных бедаў, якія перажыло чалавецтва за мінулае стагодзьдзе, Расея зноў разьвязала крывавую вайну, імкнучыся рабаваць і забіваць сваіх суседзяў».

Уручэньня сьцягу палку імя Каліноўскага ў Вільні
Уручэньня сьцягу палку імя Каліноўскага ў Вільні

«Ваш полк з гонарам нясе імя Кастуся Каліноўскага. Героя, які аддаў жыцьцё за Беларусь і запаліў у нашым народзе волю да свабоды, якую з тых часоў ужо нікому не ўдалося загасіць. Для Рады БНР ёсьць вялікім гонарам уручыць вам баявы штандар і такім чынам выказаць вам удзячнасьць і дабраславеньне ад беларускага народу, вольным голасам якога Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ёсьць ўжо болей за стагодзьдзе», — сказана ў звароце.

«Малю Ўсемагутнага за нашую агульную перамогу і каб апекаваўся кожным і кожнай з вас, пакуль ня вернемся ўсе разам у сваю родную Беларусь. Памажы вам Божа! Жыве Беларусь! Слава Ўкраіне!» — завяршыла свой зварот да каліноўцаў Івонка Сурвіла.

На цырымоніі ўручэньня сьцягу прысутнічала Сьвятлана Ціханоўская, чальцы створанага ёю Аб’яднанага пераходнага кабінэту, удзельнікі канфэрэнцыі, якая сёньня завяршылася ў Вільні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG