Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі расьсьледавальніцкі цэнтар апублікаваў імёны 12 беларусаў, якія ваявалі ва Ўкраіне на баку Расеі


Кіраўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі адмовіліся камэнтаваць інфармацыю пра беларусаў, якія ваююць ва Ўкраіне на баку РФ.

Шасьцярых беларусаў, якія ваююць за Расею, цэнтар ідэнтыфікаваў як 52-гадовага Анатоля Малчанава, 42-гадовага Андрэя Грышуціна, 32-гадовага Аляксандра Ступніцкага, аршанца Сяргея Сазанава, 38-гадовага бабруйчаніна Дзяніса Зубава і 46-гадовага Сяргея Ланавенку, народжанага ў Асіповічах. Апошні расказаў журналістам, што ў ліпені прыяжджаў у адпачынак у Беларусь, і пытаньняў з боку сілавікоў да яго ня ўзьнікла.

Як сьцьвярджае расьсьледавальніцкі цэнтар, Малчанаў служыць ва ўзброеных сілах самаабвешчанай ДНР, а Ланавенка — у «народнай міліцыі». Ступніцкі, Сазонаў і Зуб — найміты ў складзе «ЧВК Вагнэра».

Як адзначаюць журналісты, астатнія шасьцёра зь беларусаў, якія ваявалі за Расею, — Васіль Курловіч, Павал Яўглеўскі, Пётр Лузанаў, Мікалай Маркаў, Уладзіслаў Чарноў і Андрэй Бабко — ужо загінулі.

Журналісты патэлефанавалі ў МУС, каб даведацца, якія захады там робяць супраць беларусаў, якія ваююць ва Ўкраіне на баку Расеі. Намесьнікі міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў і Генадзь Казакевіч адмовіліся ад камэнтароў праз тэлефон. У прэс-службе ведамства на званкі і запыты не адказалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG